Пасланне да Сусветнага дня стандартызацыі – 2024

 

Стандарты для дасягнення Мэт устойлівага развіцця

«Агульнае бачанне для лепшага свету»

Мэты ўстойлівага развіцця (МУР), якія накіраваны на ўстараненне сацыяльнай няроўнасці, развіццё ўстойлівай эканомікі і зніжэнне тэмпаў змены клімату, з'яўляюцца вельмі амбіцыйнымі. Іх дасягненне патрабуе супрацоўніцтва дзяржаўных і прыватных партнёраў, а таксама выкарыстання ўсіх даступных інструментаў, уключаючы міжнародныя стандарты і ацэнку адпаведнасці.

Інтэнсіўная барацьба з бесперапыннай глабальнай пандэміяй паказала надзённую неабходнасць комплекснага падыходу да дасягнення МУР, каб умацаваць наша грамадства, зрабіць яго больш устойлівым і справядлівым. Сёння мы просім вас далучыцца да выканання нашай місіі, якая пацвярджае важнасць МУР для аднаўлення сусветнай эканомікі. У гэтых умовах стандарты актуальны як ніколі.

Уся сістэма стандартаў пабудавана на супрацоўніцтве. Гэта сведчыць аб сіле супрацоўніцтва і ўпэўненасці ў тым, што разам мы мацней. Працуючы разам, мы даём людзям рэальныя рашэнні праблем устойлівага развіцця.

Менавіта з гэтай мэтай на працягу многіх гадоў мы праводзім Сусветны дзень стандартызацыі, дэманструючы мноства спосабаў, як міжнародныя стандарты спрыяюць паспяховаму дасягненню МУР. Мы адзіныя ў сумеснай рабоце над паскарэннем рэалізацыі Парадку дня —2030, выкарыстоўваючы стандарты і наша «Агульнае бачанне для лепшага свету».

 

Джо Копс, Прэзідэнт IEC

Сунг Хван Чо, Прэзiдэнт ISO

Сэйдзо Оноэ, Дырэктар ITU

Год белорусской женщины
Цели устойчивого развития в РБ
Указ № 295 от 4 августа 2025 г. Изменения в ПДД
Портал рейтинговой оценки
Качество.бел
Напишите нам, мы онлайн!
Здравствуйте! Готовы помочь Вам,
если у Вас появятся вопросы...